2011-07-21 15:52:52

Аляксандр Лукашэнка: кардынал Свёнтэк быў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадцам


RealAudioMP3 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, святарам і вернікам Каталіцкага Касцёла ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка. Аб гэтым паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Гэта цяжкая страта для каталіцкай супольнасці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам", - гаворыцца ў спачуванні. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, Казімір Свёнтэк, першы беларускі кардынал, стаяў ля вытокаў адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Дзякуючы яго намаганням аднаўляліся святыні, будаваліся новыя храмы, пачала працаваць Пінская вышэйшая духоўная семінарыя, было пачата шмат добрых і карысных спраў. Асаблівую ўвагу іерарх надаваў выхаванню традыцый хрысціянскай маральнасці, захаванню духоўнай і культурнай спадчыны.

"Для многіх пакаленняў святароў і вернікаў кардынал Свёнтэк стаў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадцам, прыкладам самаадданага і адказнага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў. Ён карыстаўся заслужаным павагай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім каталіцкім свеце", - адзначаецца ў спачуванні.







All the contents on this site are copyrighted ©.