2011-07-20 13:04:27

Францыя: секулярная дзяржава падтрымлівае рэлігію


RealAudioMP3 Французскія муніцыпалітэты атрымаюць больш магчымасцяў для падтрымкі рэлігійных супольнасцяў, нягледзячы на афіцыйны падзел Касцёла і дзяржавы. Члены Нацыянальнага Савета Францыі зацвярдзілі магчымасць прадастаўлення мясцовымі органамі кіравання дапамогі рэлігійным супольнасцям, паведамляюць французскія СМІ.

Нацыянальны Савет звярнуў увагу на “грамадскі інтарэс” такой падтрымкі. У Францыі, Касцёл і дзяржава афіцыйна аддзелены законам з 1905 г. Выдзяленне субсідый рэлігійным арганізацыям ад таго часу было практычна забаронена.

Не гледзячы на гэта, Нацыянальны Савет падтрымаў некалькі канкрэтных праектаў, скіраваных на фінансавую падтрымку рэлігійных арганізацый. Члены Савета адобрылі куплю і рэстаўрацыю знішчанага аргана ў адным з касцёлаў заходняй Францыі. Акрамя таго, яны падтрымалі ініцыятыву ўладаў Ліёна фінансава падтрымаць мясцовую дыяцэзію праз даплату да ўваходных білетаў у базыліку, што значна палегчыць турыстам доступ да яе. Акрамя таго, зялёнае святло было дадзена праекту аднаго з гарадоў, стварыць спецыяльнае месца для ісламскага ахвярапрынашэння, што дазволіць захаваць адпаведныя нормы гігіены.

Аднаму з муніцыпалітэтаў дазволілі пабудаваць шматфункцыянальны зал, які будзе выкарыстоўвацца, між іншым, у якасці мячэці. Члены савета зацвердзілі таксама спрыяльны кантракт на доўгатэрміновую арэнду зямлі адной з мусульманскіх супольнасцяў, на якой будзе пабудавана мячэць.







All the contents on this site are copyrighted ©.