2011-07-19 15:07:46

Італьянскія католікі перадаюць свае храмы праваслаўным


RealAudioMP3 Каталіцкія храмы ў Італіі нярэдка перадаюцца ў карыстанне Рускай Праваслаўнай Царкве. Аб гэтым заявіў кіраўнік упраўлення Маскоўскага Патрыярхата па замежных установах архіепіскап Егор'еўскі Марк. “Само з'яўленне такой значнай колькасці прыходаў стала магчымым дзякуючы дапамозе Каталіцкага Касцёла, які дае нам памяшканні для малітвы", - адзначыў іерарх.

Ён паведаміў, што ўсяго ў Рускай Праваслаўнай Царквы больш за 400 прыходаў, якія размешчаны ў 52 краінах далёкага замежжа, аднак не кожная з гэтых супольнасцяў мае ўласны храм.

Па словах архіепіскапа, напрыклад, у Італіі на сённяшні дзень 49 парафій, але толькі малая частка мае ўласныя храмы. Вядома, набажэнствы адбываюцца ў розных памяшканнях, але тым не менш вельмі важна, каб будаваліся храмы", - сказаў архіепіскап Марк.







All the contents on this site are copyrighted ©.