2011-07-19 13:29:18

Сустрэча хрысціян і мусульман Ірака


RealAudioMP3 18 ліпеня ў іракскім Кіркуку адбылася сустрэча паміж хрысціянамі і мульманамі краіны. Яе арганізавала Халдэйска-каталіцкая Царква ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй прыгнечаных народаў Эрбіля ў Курдыстане. У форуме прыняло ўдзел каля 150 рэлігійных і палітычных лідэраў з хрысціянскіх і мусульманскіх супольнасцяў.

Мусульманскія лідэры ў сваіх прамовах закранулі сацыяльна-культурныя, адукацыйна-псіхаланічныя і рэлігійныя пытанні сумеснага жыцця паміж хрысціянамі і мусульманамі ў Іраку.

Арцыбіскуп Кіркуку Луіс Сако, у сваім выступленні звярнуў увагу на рэлігійны плюралізм і мірнае суіснаванне паміж рознымі рэлігійнымі суполнасцямі, што існуюць ў Іраку. “Наша краіна, - сказаў іерарх, - сёння патрабуе культурнай і сацыяльнай мадэлі, якая паспрыяе адзінству праз плюралізм, цярпімасць і мірнае суіснаванне паміж рознымі рэлігійнымі і этнічнымі групамі.”

Халдэйска-каталіцкі арцыбіскуп адзначыў, што адсутнасць дыялогу паміж хрысціянамі і мусульманамі – гэта знак смерці. Адкрыццё з’яўляецца знакам развіцця і інтэграцыі. Кожны павінен пачаць гэту працу ад сябе з жаданнем перабудовы Ірака.

Па словах арцыбіскупа, “рэлігіі павінны дзейнічаць станоўча, перамагаючы клімат нянавісці і заахвочваць насельніцтва краіны да дасягнення большай справядлівасці і гармоніі паміж людзьмі”. Паводле іерарха, палітычнае жыццё краіны павінна спрыяць адзінству народа, а не забеспячэнню інтарэсаў асобных груп, што толькі прыводзіць да падзелаў і канфліктаў.

“Краіне патрэбны дыялог паміж рэлігіямі, каб лепш пазнаць сябе і навучыцца жыць разам. Нянавіць у сучасным Іраку была падыктавана празмернай палітызацыяй рэлігійй”, - сказаў арцыбіскуп Кіркуку Луіс Сако.







All the contents on this site are copyrighted ©.