2011-07-19 13:17:10

Парагвай: біскуп крытыкуе сацыяльную няроўнасць


RealAudioMP3 Парагвайскі біскуп Лусіо Альферт асудзіў растучую ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне сацыяльную няроўнасць. Тут павялічваецца прорва, што аддзяляе невялікую группу людзей, "якая бессаромна канцэнтруе багацці, ад народу, пазбаўленага пражытачнага мінімуму", - сказаў іерарх. Карэнныя народы Парагвая па-ранейшаму змагаюцца за свае правы. Пэзідэнт Фернанда Луго, які з-за сваёй сацыяльнай праграмы перамог у выбарах 2008 г., нічога грунтоўна не змяніў.

Краіна, якая першапачаткова належала да індзейцаў, цяпер знаходзіцца ў руках некалькіх буйных землеўладальнікаў. Касцёл выступае за зварот земляў індзейцам, і дабіўся ў гэтым пэўных поспехаў: "120 тыс. гектараў зямлі ў маёй дыяцэзіі, мы змаглі звярнуць індзейцам", - сказаў Апостальскі вікарый Пьлькамайо.







All the contents on this site are copyrighted ©.