2011-07-19 12:53:06

Мексіка: нацыянальны кангрэс экзарцыстаў


RealAudioMP3 У Мексіцы ў верасні-кастрычніку 2011 г. пройдзе V Нацыянальны кангрэс экзарцыстаў, паведамляе прэс-цэнтр архідыяцэзіі Мехіка. У сустрэчы прымуць удзел святары, экзарцысты, псіхіятры з Італіі і Мексікі. Галоўнай тэмай кангрэса будзе вызваленне і вылячэнне хворых. Паводле інфармацыі прэс-цэнтра, сустрэча будзе праходзіць пад назвай “Праблемы душы і духоўная тэрапія экзарцызмаў у душпастырскім клопаце аб хворых”.

Як растлумачыў галоўны каардынатар экзарцыстаў архідыяцэзіі Мехіка кс. Пэдра Мендоса Пантоха, кангрэс праводзіцца для святароў-экзарцыстаў і тых духоўных асоб, хто сам не займаецца экзарцызмам, а таксама для свецкіх, зацікаўленых у супрацоўніцтве са сваімі святарамі ў справе душпастырскага вылячэння хворых душ.

Святар растлумачыў, што мэтай гэтага форуму з'яўляецца “вывучэнне вопыту псіхіятраў і спецыялістаў у галіне псіхічнага здароўя з мэтай прымянення гэтых ведаў у служэнні экзарцыстаў”. У рамках сустрэчы будуць абмяркоўвацца тэмы, звязаныя са схільнасцю асобы да псіхічных хвароб, фізічныя і экалагічныя чыннікі, якія спрыяюць іх узнікненню, а таксама адрозненні шызафрэнічных хвароб ад іншых відаў псіхічных захворванняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.