2011-07-19 12:35:18

Лондан: форум аб сітуацыі хрысціян у Святой Зямлі


RealAudioMP3 18 ліпеня ў Лондане пачалася міжнародная канферэнцыя аб сітуацыі хрысціян у Святой Зямлі. Яе арганізатарам выступілі арцыбіскуп Вестмінстэрскі, кардынал Вінцэнт Нікалс і Прымас Англіканскай Царквы Роўэн Уільямс.

У форуме прымаюць удзел шматлікія палітыкі з Вялікабрытаніі, Паўночнай Амерыкі, Еўропы і Святой Зямлі. Сярод дакладчыкаў не толькі хрысціяне, але і паслядоўнікі ісламу і юдаізму. На форуме прысутнічае таксама лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Тваль

Удзельнікі лонданскага мерапрыемства абмяркоўваюць выклікі, якія стаяць перад хрысціянскімі супольнасцямі Святой Зямлі, і пытанні бяспекі вызнаўцаў Хрыста на іх роднай зямлі. Арганізатары канферэнцыі заахвочваюць СМІ, каб больш і лепш інфармавалі аб сітуацыі хрысціян у гэтым рэгіёне. Іх ад’езд адсюль прывёў бы да негатыўных наступстваў для ўсяго Блізкага Усходу, дзе прысутнасць вызнаўцаў Хрыста ў апошнія гады і без таго вельмі скарацілася.







All the contents on this site are copyrighted ©.