2011-07-19 15:35:58

Германія: у Мюнхене створаны цэнтр абароны дзяцей і моладзі


RealAudioMP3 Пасля скандалаў адносна злоўжыванняў некаторых святароў адносна дзяцей, Каталіцкі Касцёл Германіі пастанавіў стварыць у Мюнхене “Цэнтр абароны дзяцей і моладзі”. Аб гэтым паінфармаваў 18 ліпеня мясцовы ардынарый, кардынал Рэйнхард Марк. Працу гэтага навуковага цэнтра будуць каардынаваць архідыяцэзія Мюнхен-Фрайзінг і Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме.

Дырэктарам новай установы стане дзіцячы псіхіятр Ульмскага ўніверсітэта, доктар Хуберт Лібхардт. Цэнтр пачне сваю працу на пачатку 2012 г. У рамках яго дзейнасці плануецца распрацаваць праграму дыстанцыйнага навучання на некалькіх мовах з мэтай стварэння групы супрацоўнікаў, якія будуць працаваць у рамках Касцёла дзеля прадухілення сексуальнага выкарыстання дзяцей.

“З гэтым праектам Касцёл бярэ адказнасць за свае дзеянні”, - сказаў кардынал Маркс. Іерарх падкрэсліў, што “разам з апрацоўкай планаў адносна прадухілення сексуальнага выкарыстання дзяцей і клопату пра ахвяраў гэтых злачынстваў, неабходна стварыць новую культуру кантролю. Касцёл павінен стаць месцам адсутнасці гвалту, месцам любові, месцам бяспечным, асабліва для дзяцей і людзей слабых”.







All the contents on this site are copyrighted ©.