Менш чым за два месяцы
да візіту папы Бэнэдыкта XVI на радзіму ў Германію, спадзяванні на яго ўзрастаюць.
Евангеліцка-лютэранскі біскуп Баварыі Ёханэс Фрыдрых чакае ад Святога Айца падчас
вераснёўскага візіту ў Эрфурт "крытычна-канструктыўнай ацэнкі дзейнасці Марціна Лютэра".
На думку пратэстанцкага іерарха "погляд Каталіцкага Касцёла на тое, што адбылося падчас
Рэфармацыі, вельмі змяніўся ў лепшы бок". Гэта можа быць агучана "таму вельмі спадзяюся,
што Папа гэта выразна падкрэсліць", - сказаў Фрыдрых.
У Евангеліцка-лютэранскім
кляштары аўгустыніянцаў у Эрфурце, 23 верасня, Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі гэтай
Царквы. Мерапрыемства пройдзе менавіта ў тым месцы, дзе Марцін Лютэр – яшчэ католік
– склаў манаскія шлюбы 500 гадоў таму як аўгустыніянец.
Паводле біскупа Фрыдрыха,
павінна прагучаць крытыка таго, што католікі і пратэстанты пакутуюць з-за парушэння
адзінства Царквы. Такая ацэнка з боку Папы можа паспрыяць таму, што запланаваны на
2017 г. Юбілей Лютэра, атрымае яшчэ больш экуменічны акцэнт. У той жа час, падкрэсліў
біскуп, падчас святкаванняў павінна быць адзначана разнастайнасць канфесій.
63-гадовы
пратэстанцкі іерарх пасля дванаццацігадовага служэння як біскуп Баварыі, 30 кастрычніка
ў Нюрнбергу перакажа свае абавязкі. Яго наступнікам стане 51-гадовы прафесар тэалогіі
з Бамберга Хайнрых Бедфорд-Штром.