2011-07-19 15:25:30

Афрыка: голад можа забіць 500 тыс. дзяцей


RealAudioMP3 У краінах Афрыканскага Рога, з прычыны засухі, каля 500 тыс. дзяцей недаядае. “Гэта надзвычайнае становішча яшчэ больш пагоршыцца ў найбліжэйшыя 6 месяцаў”, - паведаміла ЮНІСЕФ пасля візіту дэлегацыі фонду ў паўночна-заходнія краіны Афрыкі, дзе ў лагерах знаходзіцца некалькі тысяч бежанцаў з Самалі. Як сказаў генсек ААН Пан Гі Мун, у дзяцей, якія знаходзяцца там, з-за недахопу бялкоў, адбываюцца беззваротныя працэсы ў арганізме.

З прычыны засухі 10,7 млн. асоб у Джыбуці, Кеніі, Эфіёпіі і Самалі патрэбна неадкладная гуманітарная дапамога. Тысячы людзей пакідаюць Самалі. Як інфармуюць СМІ, кожны дзень 3,2 тыс. самалійцаў уцякае ў Кенію і Эфіёпію.

13 ліпеня ЮНІСЕФ ўдалося даставіць першую за два гады гуманітарную дапамогу на поўдзень Самалі: пітную ваду і неабходныя харчовыя прадукты. У сталіцы краіны Магадзішы ўрачы змагаюцца з эпідэміяй коры, якая распаўсюджваецца ў лагерах для ўцекачоў – ахвяраў засухі. Ад яе таксама сур’ёзна пацярпелі сульскагаспадарчыя кааператывы ў Эфіёпіі, Кеніі і Самалі.







All the contents on this site are copyrighted ©.