2011-07-18 13:19:54

Ірландыя: святары супраць парушэння таямніцы споведзі


RealAudioMP3 Асацыяцыя каталіцкіх святароў у Ірландыі выказала заклапочанасць з прычыны намераў урада краіны, які дамагаецца ад іх, каб інфармавалі аб прыпадках сексуальнага злоўжывання непаўналетніх, калі такія інфармацыі атрымаюць падчас споведзі.

Як адзначыў прэс-сакратар Асацыяцыі кс. Маддэн таямніца споведзі знаходзіцца “звыш усяго” і святар не можа яе парушыць, нават калі пенітэнт прызнаўся перад канфесіяналам да злачынства.

Ён сказаў, што святар, які слухае споведзі павінен заахвовіць пенітэнта да таго, каб ён сам прызнаўся перад паліцыяй да здзейсненага ім злачынства, але святар не можа расказваць нікому аб тым, што пачуў падчас споведзі.

Пасля апублікавання паведамлення аб злоўжываннях некаторых святароў у дачыненні да непаўналетніх, прэм’ер-міністр ірландскага ўрада Энда Кені прадказаў аб увядзенні новага закона. Паводле яго кожны, хто затаіць перад паліцыяй інфармацыі аб сексуальным выкарыстанні дзяцей, таму пагражае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення свабоды. Гэтаму закону будуць падлягаць таксама святары, калі падчас споведзі даведаюцца аб злачыннасце і не скажуць паліцыі

Калі планы ўрада ўступяць у сілу Ірландыя стане адзінай краінай Еўропы, у якой парушаўся б сакрамэнт споведзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.