2011-07-18 11:45:20

У Італіі патрэбна партыя аб хрысціянскіх каштоўнасцях


RealAudioMP3 Сакратар Папскай рады “Iustitia et Pax” біскуп Марыё Тосо заклікаў італьнскіх палітыкаў да стварэння палітычнай партыі, якая прытрымлівалася б хрысціянскіх каштоўнасцяў.

“Нішто не перашкаджае, каб католікі стварылі сваю партыю”, - адзначыў іерарх. На яго думку яе маглі б заснаваць рэлігійныя і культурныя рухі, пры дапамозе Канферэнцыі біскупаў Італіі. “Аднак гэта павінна быць ініцыятыва свецкіх вернікаў, якіх Касцёл можа толькі падтрымліваць”, - сказаў ён.

Сакратар ватыканскай дыкастэрыі ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё адзначыў. што маладыя людзі павінны ўключыцца ў палітычнае жыццё краіны. “Як у кожнай сферы жыцця, напрыклад у эканоміцы ці ў палітыцы, патрэбна змена пакаленняў. У нашай краіне не ўсе палітыкі маюць высокі маральны ўзровень, якога мы чакалі б”, - сказаў іерарх. Біскуп Марыё Тосо адзначыў, што калі палітычныя партыі замкнуцца ў сябе самых, тады не атрымаецца ніякае адраджэнне. “Маладыя людзі маюць вялікую этычную ўражлівасць, што паказала рэвалюцыя ў краінах паўночнай Афрыкі. Яны як ластаўкі прадказваюць вясну”, - сказаўсакратар Папскай рады “Iustitia et Pax”.

Біскуп Тосо адзначыў, што прысутнасць у парламенце палітычнай партыі з хрысціянскімі каранямі павысіла б абарону такіх каштоўнасцяў як сужэнства і сям’я.








All the contents on this site are copyrighted ©.