2011-07-18 11:37:35

У Індыі напады на каталіцкія школы


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Індыі паведаміў, што шматлікія каталіцкія школы у гэтай краіне сталі аб’ектам атакі індуісцкіх экстрэмістаў. Паводле касцельных крыніц шматлікія каталіцкія школы у штаце Мадх’я-Прадэш пацярпелі ад нападаў, пагроз і вандалізму з боку індуісцкіх радыкалаў, якія выкарыстоўваюць любыя нагоды, каб апраўдываць свае злачынныя дзеянні.

Улады Каталіцкага Касцёла ў штаце Мадх’я-Прадэш унеслі да Вярхоўнага суда скаргу, у якой пратэстуюць супраць умяшання мясцовае ўлады ў кіраванне каталіцкімі школамі.

Некалькі дзён таму біскупы некаторых дыяцэзій гэтага штата скіравалі да вернікаў адмысловае пасланне, у якім асуджаюць паводзіны лідэра індуісцкай нацыяналістычнай партыі “Bharativa Janata Party” Прабатха Іга, які з’яўляецца таксама прэзідэнтам штата Мадх’я-Прадэш. “Палітык стаў вядомым у тым, што неаднаразова заклікаў сваіх паслядоўнікаў уздымаць гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да хрысціян і падбухторваў да рэлігійнай варожасці”, - паведамілі біскупы краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.