2011-07-18 12:47:31

Дыялог паміж еўрапейскімі Касцёламі


RealAudioMP3 З 17 па 22 ліпеня ў венгерскім горадзе Нірэдхача адбываецца 26 Еўрапейская сустрэча парафій, якая праходзіць пад дэвізам: “Парафіі, месцы надзеі. Заўсёды гатовыя адказаць ўсім, хто пытае пра прычыны надзеі”.

У форуме прымае ўдзел 200 прадстаўнікоў парафій з 17 еўрапейскіх краін, сярод іх з Бельгіі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Германіі, Швейцарыі, Румыніі, Украіны і Славакіі. Яны да пятніцы 22 ліпеня абмяркуюць розныя аспекты пастырскага жыцця ў парафіі, выслухаюць сведчанні аб ім а таксама наведаюць мясцовыя касцёла. Падчас сустрэчы удзельнікі паразважаюць пра экуменічную дзейнасць Касцёлаў Еўропы.

Адзін з арганізатараў сустрэчы, іспанец Хазэ Табернэр Вілар сказаў, што гэты форум з’яўляецца нагодай “да абмену вопытамі, да абмеркавання адзінства і экуменічнай дзейнасці паміж еўрапейскімі Касцёламі Усходу і Захаду”. Ён падкрэсліў, што “гісторыя Усходніх Цэркваў гэта гісторыя падзелаў, якую мы павінны лепш зразумець. Падчас гэтых дзён сустрэчы і абмену вопытамі эксперты нам дапамогуць лепш зразумець пастырскія і тэалагічныя пытанні Еўропы. На заканчэнне сустрэчы мы збяром усе ідэі ў форме кнігі, якая будзе карыснай для касцёлаў і грамадства Еўропы”, - адзначыў Хазэ Табернэр Вілар .

Першая Еўрапейская сустрэча парафій адбылася ў 1961 г. і з гэтага часу праводзіцца кожныя два гады. 60% яе ўдзельнікаў гэта свецкія вернікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.