2011-07-18 11:41:07

Англіканская супольнасць у Ірландыі дапамагае народам Афрыкі


RealAudioMP3 Англіканскія біскупы у Ірландыі прызначылі 23 тыс. Еўра на дапамогу народам Афрыканскага Рога, якія пакутуюць ад засухі. Сітуацыя ва усходняй Афрыцы вельмі драматычная. У некаторых рэгіёнах Афрыканскага Рога людзі церпяць самую моцную засуху, якой не было ад 60 гадоў. 10 мільёнаў чалавек у Кеніі і Эфіопіі маюць патрэбу у тэрміновай гуманістарнай дапамозе.

Грошы, што ахвяравалі англіканскія біскупы Ірландыі будуць прызначаны на набыццё кантэйнераў з пітной вадой для мясцовасцяў, у якіх засуха не ўступае ад даўжэйшага часу, а таксама для сем’яў, якія жывуць у цэнтральна-ўсходняй частцы Афрыкі і да гэтага часу не атрымалі ніякай дапамогі.








All the contents on this site are copyrighted ©.