2011-07-18 12:29:26

2010 г. самы трагічны для хрысціян Ірака


RealAudioMP3 У 2010 г. у Іраку загінула 92 хрысціян а 47 было параненых. Гэта вынік пераследаванняў хрысціян у гэтай краіне. Паводле мясцовай арганізацыі па правах чалавека “Хамурапі” мінулы год быў вельмі крывавы для паслядоўнікаў Хрыста. Лік загінуўшых хрысціян з’яўляецца самым высокім за апошнія гады.

Дырэктар арганізацыі “Хамурапі” Уільям Варда звярнуў увагу на тое, што разбураюцца таксама Касцёлы і іншыя культавыя абьекты. У Багдадзе ў выніку нападу былі знішчаны два хрысціянскія храмы.

Нягледзячы на хвалю гвалту у іраксцкіх хрысціянскіх супольнасцях можна бачыць нейкую актыўнасць. Нядаў Патрыярх Халдэйскага Касцёла Эмануэль Дэллы ІІІ сустрэўся з шыіцкімі ўладамі краіны. Акрамя таго ў горадзе Кіркук быў адкрыты Касцёл, першы ад 2003 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.