2011-07-17 14:36:07

Бэнэдыкт ХVI: чалавек павінен цярпліва пераносіць зло


RealAudioMP3 Да цярплівасці супраць зла заклікаў Папа вернікаў, якія сёння прыбылі да яго летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа на нядзельную малітву “Анёл Панскі”. Святы Айцец у сваім разважанні нагадаў прыпавесць аб куколю, які быў пасеяны паміж пшаніцай.

Дарагія браты і сёстры, - сказаў Папа

Евангельскія прыпавесці з’яўляюцца кароткімі апавяданнямі, якія Езус выкарыстоўвае, каб абвяшчаць таямніцы Нябеснага Валадарства. Выкарыстоўваючы вобразы і сітуацыі штодзённага жыцця, Пан “хоча паказаць нам сапраўдны фундамент усіх рэчаў... Паказвае нам Бога, які дзейнічае, які ўваходзіць у нашае жыццё і хоча ўзяць нас за руку” (Gesù di Nazaret. I, Milano, 2007, 229). Праз гэтыя прамовы Боскі Настаўнік запрашае нас, перш за ўсё, прызнаць прымат Бога Айца: дзе Яго няма, там нічога не можа быць добрым. Гэта прыярытэт, які вырашае аб усім. Нябеснае Валадарства азначае панаванне Бога, і гэта азначае, што яго воля павінна быць прынята як кіруючы прынцып нашага існавання.

Тэмай Евангелля на сённяшнюю нядзелю з’яўляецца Нябеснае Валадарства. “Няба” трэба разумець не толькі ў сэнсе вышыні, якая ўзносіцца над намі, бо такая бясконцая прастора мае таксама ўнутраную форму чалавека. Езус параўновае Нябеснае Валадарства з пшанічным полем, каб даць нам зразумець тое, што ўнутры нас Ён засеяў штосці маленькае і схаванае, што мае нястрымную сілу жыцця. Нягледзячы на ўсе перашкоды, зерне будзе расці і дасць спелы плён. Гэты плён будзе добры толькі тады, калі глеба жыцця будзе апрацоўвацца паводле Божай волі. Таму ў прыпавесці аб пшаніцы і куколю ( Мц.13, 24-30) Езус нас папярэджвае, што пасля пасеву гаспадара дома, “калі людзі спалі” прыйшоў “яго вораг”, які пасеяў куколь. Гэта азначае, што мы павінны быць гатовыя да зберагання ласкі, якую атрымалі падчас хросту, безупынна ажыўляючы сваю веру ў Пана, які не дазваляе, каб зло запусціць свае карані. Святы Аўгустын, каментуючы гэту прыпавесць, адзначае, што “многія людзі спататку з’яўляюцца куколям, а затым стаюць добрай пшаніцай” (Quaest. septend В. . Ev з Мц, 12, 4: .. 35 PL, 1371).

Дарагія сябры. Кніга Мудрасці, з якой ўзята сёння першае літургічнае чытанне, падкрэслівае гэты памер Бога: “Апроч Цябе няма Бога, які клапоціцца аб усім.... Твая моц — гэта пачатак справядлівасці, і Тваё панаванне над усім робіць Цябе ласкавым” ( Муд. 12, 13,16) і 85 псальм гэта пацвярджае “Ты, Пане, добры і выбачлівы, шматміласцівы да ўсіх, хто Цябе заклікае” ( 5). Калі мы з’яўляемся сынамі Айца так добрага і вялікага, мы павінны імкнуцца быць падобным да Яго. Гэта было мэтай прыпавесцяў.Езуса Ён гаварыў да тых, хто слухаў Яго: “Будзьце дасканалымі, як дасканалы ваш Нябесны Айцец”. ( Мт.5,48). Звернемся з упэўненасцю да Марыі, якую ўчора мы ўспаміналі як Найсвятую Панну Марыю з гары Кармэль, каб дапамагала нам верна наследаваць Езуса і жыць як сапраўдныя дзеці Божыя.

Затым Святы Айцец звярнуўся з заклікам пра дапамогу для насельніцтва Самалі
“З глыбокай трывогай я сачу за навінамі, якія надыходзяць з краін Афрыканскага Рога, у прыватнасці з Самалі, якая церпіць ад незвычайна моцнай засухі. У некаторых рэгіёнах Афрыкі праходзяць моцныя дажджы, якія спрычынілі гуманітарную катастрофу. У пошуках ежы і дапамогі многія людзі ўцякаюць ад гэтага страшнага бедства.

Я спадзяюся, што павялічацца міжнародныя намаганні, каб як мага хутчэй скіраваць дапамогу гэтым нашым братам і сёстрам, якія так цяжка выпрабаваныя, сярод якіх ёсць шмат дзяцей. Мы павінны праявіць гэтаму церпячаму насельніцтву нашу салідарнасць і канкрэтную падтрымку.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа прывітаў пілігрымаў на французскай, анлійскай, нямецкай, іспанскай і польскай мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.