2011-07-16 14:48:32

Венгрыя: парламент зацвердзіў новы закон аб рэлігіях


RealAudioMP3 Парламент Венгрыі надаў статус “афіцыйных” 14 рэлігійным арганізацыям, якія дзейнічаюць у краіне. Гэта стала вынікам новага закону, прынятага парламентам краіны, які значна скарачае колькасць афіцыйна зацверджаных рэлігійных асацыяцый і арганізацый. Да гэтага часу ў Венгрыі іх было каля 350.

Канфесіі, якія атрымалі афіцыйную рэгістрацыю, маюць права на датацыі з дзяржаўнага бюджэту. “Новы закон распачаў новую эру ў рэлігійным жыцці краіны”, - сказаў пасля галасавання ў парламенце намеснік прэм’ер-міністра Зсолт Сэм’ен, католік па веравызнанні.

У шэрагу рэлігійных супольнасцяў, прызнаных дзяржавай, знаходзяцца: католікі, кальвіністы, лютэране і яўрэйская супольнасць, якая налічвае тут каля 100 тыс. вернікаў. Сярод нешматколькасных рэлігійных супольнасцяў са статусам афіцыйных знаходзяцца: праваслаўныя, баптысты, будысты і мусульмане.







All the contents on this site are copyrighted ©.