2011-07-16 11:45:26

Бангладэш: ісламісты супраць паправак да Канстытуцыі


RealAudioMP3 Масавыя акцыі пратэсту прайшлі на гэтым тыдні ў сталіцы Бангладэша Даке, а таксама ў іншых гарадах па ўсёй краіне. Для правядзення трыццацігадзіннай дэманстрацыі аб'ядналіся 12 апазіцыйна настроеных партый, у тым ліку адна з найбольш буйных – Нацыяналістычная партыя Бангладэша. Тысячы актывістаў ісламскага руху выйшлі на вуліцы, каб выступіць супраць ўвядзення зменаў у Канстытуцыю краіны.

Новая папраўка да канстытуцыі выключае з тэксту Асноўнага закона пункт аб неабходнасці “абсалютнай веры ў Алаха”. Унесеныя змены адпавядаюць агульнаму курсу цяперашняга ўрада, які прытрымліваецца палітыкі секулярызацыі. Асноўным аргументам ісламісцкай апазіцыі з'яўляецца сцвярджэнне, што большасць насельніцтва Бангладэша – мусульмане, і свецкая дзяржава ім не трэбна.

Гэта не першая дэманстрацыя, якая прайшла ў Бангладэшы ў сувязі з дадзенай праблемай. Прыняцце паправак да Канстытуцыі выклікала шэраг дэманстрацый ўжо на стадыі разгляду новага закона. Буйныя мітынгі пачаліся ў сталіцы яшчэ 3 ліпеня. Паліцыя была не ў стане кантраляваць дзеянні актывістаў: дэманстрацыі перараслі ў беспарадкі і гвалтоўныя дзеянні супраць прадстаўнікоў іншых канфесій.

Раней урад краіны заяўляў, што ўсе змены павінны будуць толькі падтрымаць свецкі характар ​​канстытуцыі 1972 г. 21 чэрвеня 2011 г. улады прынялі рашэнне не пазбаўляць іслам статусу дзяржаўнай рэлігіі, які ён атрымаў у 1988 г. Аднак усе дзеянні кіраўніцтва краіны, накіраваныя на дэмакратызацыю грамадства, успрымаюцца апазіцыяй як “супярэчныя з Каранам”. Так, у красавіку гэтага года, хваля незадаволенасці паднялася і пасля прыняцця новага законапраекта, які дае жанчынам права ўласнасці і атрымання ў спадчыну нароўні з мужчынамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.