2011-07-15 15:43:20

Каталіцкі Касцёл у Пакістане абараняе хрысціянку


RealAudioMP3 “Каталіцкі Касцёл у Пакістане, які ратуе і абараняе шматлікіх маладых хрысціян у краіне, выказвае сваю блізкасць Фарах і яе сям”і”, - сказаў кс. Юсаф Эмануэль, старшыня камісіі “Справядлівасць і мір” пры Канферэнцыі Біскупаў Пакістана, каментуючы выпадак, які здарыўся з маладой дзяўчынай па імені Фарах, былой каталічкай, якую выкралі ісламскія экстрэмісты і прымусілі прыняць іслам, каб выйсці замуж за мусульманіна. “Каталіцкі Касцёл у Пакістане зробіць усё магчымае, каб гэты інцыдэнт вырашыўся шчасліва”, - сказаў кс. Эмануэль.

Паўль Бхаці, спецыяльны саветнік прэм’ер-міністра па справах рэлігійных меншасцяў у Пакістане, сказаў, што падаў афіцыйную заяву ў Вярхоўны Суд краіны, каб працэс у справе Фарах адбыўся неадкладна. Калі дзяўчына будзе запалохана сям’ёй мужа, рашэннем суда яна можа быць пераведзена ў спецыяльную дзяржаўную ўстанову, дзе атрымліваюць прытулак жанчыны, якім пагражае насілле з боку сваякоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.