2011-07-15 15:22:01

Каталіцкі Касцёл у Аргенціне супраць абортаў


RealAudioMP3 “Аргенціна знаходзіцца пад пагрозай таталітарызму, які спрабуе навязаць грамадству амаральныя законы, што супярэчаць агульнаму дабру, як напрыклад, адсутнасць пакарання за аборты”, - сказаў арцыбіскуп Ла Плата, кардынал Гектар Рубэн Агуэр. “Краіна не можа пагадзіцца з гэтым. - падкрэсліў іерарх, - Не ўсе дзеянні і рашэнні дэмакратычна выбранага ўрада паважаюць правы чалавека”.

Кардынал заявіў, што “права да жыцця дзіцяці, якое павінна нарадзіцца ў сям’і, з’яўляецца недатыкальным. У гэты трывожны час, - дадаў ён - таталітарызм становіцца рэальнай пагрозай для аргенцінскага народа, калі прадстаўнікі ўлады не баючыся Бога працягваюць навязваць свае рашэнні, замест таго, каб прымаць законы, якія паважаюць маральнасць, жыццё і годнасць чалавечай асобы”.

Кардынал Агуэр падкрэсліў, што сучаснае грамадства мае патрэбу ў этыцы ўлады, у сумленнасці і адказнасці яе прадстаўнікоў. “Калі выкананне дзяржаўных абавязкаў не вызначаецца маральнай адказнасцю і павагай да чалавека, то падрывае чалавечыя каштоўнасці”, - адзначыў арцыбіскуп Ла Плата.

13 ліпеня, шматлікія арганізацыі за жыццё ў супрацоўніцтве з каталіцкімі ўрачамі краіны, арганізавалі маніфестацыю пратэсту ў абарону ненароджаных дзяцей і супраць абортаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.