2011-07-15 15:11:00

Англіканская Царква: фонд дапамогі хрысціянам Святой Зямлі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс заклікаў да збору сродкаў для хрысціянскай супольнасці Святой Зямлі. У сваім звароце Прымас Анліканскай Царквы адзначыў, што пасля візіту ў Святую Зямлю, у мінулым годзе, у яго ўзнікла цвёрдае перакананне, што хрысціяне Еўропы павінны зрабіць значна больш, чым толькі выказваць салідарнасць з вызнаўцамі Хрыста ў гэтым рэгіёне. Па яго словах, “нашы браты і сёстры, якія знаходзяцца у Святой Зямлі пакутуюць, а мы не пытаем сябе, якім павінен быць наш адказ на іх патрэбы”.

На думку арцыбіскупа Уільямса, галоўная праблема хрысціянскіх супольнасцяў Святой Зямлі заключаецца ў “глабальным зніжэнні колькасці насельніцтва”, асабліва на Заходнім Беразе ракі Іардан і ва Усходнім Іерусаліме. “Колькасць хрысціян, якія жывуць у Ізраілі застаецца стабільнай, але можа здарыцца так, што знікнуць гістрычыныя хрысціянскія супольнасці, асабліва пражываючыя ва Усходнім Іерусаліме”. - адзначыў Арцыбіскуп Кентэрберыйскі - “Гэта значыць тыя, якія жывуць там ад часоў нашага Пана”.

Прымас Англіканскай Царквы выказаў надзею, што ў наступным годзе будзе створаны спецыяльны фонд дапамогі хрысціянам Святой Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.