2011-07-14 11:46:11

Ірак: дзеці – ахвяры тэрору


RealAudioMP3 13 ліпеня ў Іраку адзначаўся “Дзень іракскага дзіцяці”. З гэтай нагоды ЮНІСЕФ, міжнародны фонд Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па дапамозе дзецям, выдаў адмысловую заяву, у якой сцвярджае, што ў Іраку, у 2008-2010 г.г. загінула амаль 900 дзяцей і больш за 3,2 тыс. атрымалі траўмы і раненні.

Дзеці ў Іраку складаюць прыблізна 8,1% смяротных ахвяраў тэррарыстычных нападаў. У сваім паведамленні ЮНІСЕФ выказвае “трывогу з прычыны насілля, якое парушае правы дзяцей”. Святкаванне “Дня іракскага дзіцяці” было ўстаноўлена ААН 13 ліпеня 2005 г., калі ў выніку тэрарыстычных нападаў загінула 32 дзіцяці.

Міжнародны фонд дапамогі дзецям ААН адзначае, што ў Іраку неаднаразова “мэтай тэрарыстычных атак былі школы, настаўнікі, а таксама працаўнікі сферы адукацыі”. Толькі ў маі і чэрвені гэтага года стала вядома аб 11 тэрарыстычных нападах на іракскія школы.







All the contents on this site are copyrighted ©.