2011-07-14 16:08:08

Расія: новы Апостальскі нунцый уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту


RealAudioMP3 Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў канстатаваў развіццё адносін паміж Расіяй і Ватыканам. "Гістарычныя сувязі Расіі са Святым Пасадам дынамічна развіваюцца ў фармаце зараз ужо афіцыйных дыпламатычных адносін", - сказаў ён у чацвер, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу дзяржаў, сярод якіх быў Апостальскі нунцый у Расіі арцыбіскуп Іван Юрковіч.

Паводле слоў прэзідэнта, супрацоўніцтва дзвюх краін адрознівае блізкасць пазіцый "па значнай частцы пытанняў, у тым ліку пытаннях маральных, і прававых прыярытэтаў, якія выкарыстоўваюцца ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі". "Перакананы, што на гэтай аснове мы зможам зрабіць шмат для развіцця і пашырэння прасторы адносін прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій і культур, для вырашэння самых вострых гуманітарных праблем сучаснасці", - дадаў Дзмітрый Мядзведзеў.







All the contents on this site are copyrighted ©.