2011-07-14 11:38:15

Парламент Мальты ідзе ў напрамку легалізацыі разводаў


Парламент Мальты ў яшчэ не зацверджаным галасаванні прыняў законапраект аб увядзенні ў краіне разводаў. 13 ліпеня у другім чытанні 44 з 69 дэпутатаў прагаласавалі за законапраект, 13 былі супраць, а 12 устрымалася, паведамілі мальтыйскія СМІ. Прэм'ер-міністр Лоўрэнс Гонзі галасаваў супраць. Закон будзе яшчэ абмяркоўвацца ў парламенцкай камісіі. Магчымыя папраўкі да яго. 25 ліпеня адбудзецца канчатковае галасаванне на пленарным пасяджэнні парламента.

Мальта была адзінай краінай Еўрасаюзу, дзе разводы былі забаронены. 53 % насельніцтва Мальты ў так званым неабавязваючым рэферэндуме ў канцы мая выказалася за тое, каб беззваротна зламанае сужэнства, можна было пацвердзіць разводам.

Чакаецца, што парламент выкажацца ў канчатковым галасаванні за законапраект. “Нацыянальная партыя” прэм'ера Гонзі выступае супраць яго. Хоць палітык пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму сказаў, што меркаванне выбаршчыкаў павінна паважацца.

Ініцыятар закону аб разводзе Джэфры Арланда, выступае таксама за перагляд пагаднення паміж Касцёлам і дзяржавай, заключанае ў 1995 г. Ён лічыць, што гэты дакумент у сённяшняй сітуацыі страціў сваю актуальнасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.