2011-07-14 13:40:51

Латвія: у Рызе пройдзе Свята Бібліі


Латвійскі Евангелічны альянс і шэраг хрысціянскіх канфесій Латвіі 6 жніўня правядуць на Домскай плошчы Рыгі Свята Бібліі. Па словах арганізатараў мерапрыемства, асноўная мэта свята – умацаванне адзінства паміж прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесій, супольнасцямі і парафіямі. Таксама ў рамках мерапрыемства плануецца заклікаць усіх хрысціян да адзінай малітвы за Рыгу і штодзённага чытання Бібліі.

У рамках Свята Бібліі пройдуць мерапрыемствы для дзяцей, падлеткаў і дарослых, адбудзецца выстава Біблій, канцэрт з ўдзелам хораў хрысціянскіх канфесій. Перад прысутнымі з прамовай выступяць біскупы і святары.







All the contents on this site are copyrighted ©.