2011-07-14 13:23:46

Аўстрыя: касцёлы ратуюць ад спёкі


RealAudioMP3 Незвычайную ініцыятыву прапанаваў Каталіцкі Касцёл Аўстрыі ў сувязі з экстрэмальнай спёкай, якая прыйшла ў краіну. Жыхары і турысты ў вялікіх гарадах атрымалі прапанову “адпачыць душой і целам” у каталіцкіх храмах. Бо менавіта ў касцёлах звычайна пануе “прыемная” тэмпература, што дапамагае пазбегнуць праблем з самапачуццём, калі на вуліцы 36 градусаў, як гэта зараз адбываецца ў Аўстрыі.

Натхняльнікі ініцыятывы кажуць пра касцёлы як пра "полюс прахалоды". Яны нават сабралі звесткі аб узроўні тэмпературы ў галоўных храмах краіны. Так, напрыклад, у катэдры Лінца пануе тэмпература 23 градусы, у саборы Граца – 24, а ў катэдральным касцёле Зальцбурга, усяго 20 градусаў. Пробашч катэдры св. Стэфана ў Вене кс. Антон Фабер звярнуў таксама ўвагу на тое, што не толькі тэмпература ў храмах, але і малітва ў іх, з’яўляецца тым, што можа добра “астудзіць розум”.







All the contents on this site are copyrighted ©.