2011-07-13 15:56:03

Страсбургскі суд зоймецца дыскрымінацыяй хрысціян у Вялікабрытаніі


RealAudioMP3 Еўрапейскі суд па правах чалавека разгледзіць скаргі аб дыскрымінацыі па рэлігійнай прыкмеце чатырох хрысціян з Вялікабрытаніі, якія прайгралі працэсы ў брытанскіх судах, паведамляе “Sunday Telegraph”. Разбіральніцтва, якое будзе праведзена ў ходзе расследавання гэтых выпадкаў, павінна будзе даць юрыдычны адказ на пытанне: як суадносіцца свабода веравызнання і не так даўно прыняты ў Вялікабрытаніі т.зв. “Закон аб роўнасці”, які забараняе дыскрымінацыю супраць рэлігій меншасці і сацыяльных груп, такіх як гомасексуалісты?

Забарона брытанскіх судоў насіць крыжыкі і вольна вызнаваць сваю веру, з'яўляецца прамым парушэннем правоў хрысціян. Аднак брытанскія суды так не лічаць. Таму Страсбургскі суд, як больш высокая інстанцыя, павінен вырашыць, як далей павінен паступаць брытанскі ўрад.

Сярод чатырох спраў, якія разгледзіць Еўрапейскі суд, скарга Надзіі Эвейды, супрацоўніцы “Брытанскіх авіяліній”, якой начальства забараніла насіць нацельны крыжык зверху ўніформы, а таксама выпадак звальнення за нашэнне крыжыка Шырлі Чаплін, медсястры ў бальніцы горада Эксэтэр, якая прапрацавала там 30 гадоў.

Прысуд Еўрапейскага суда стане важным этапам у еўрапейскай гісторыі. Калі суд адхіліць скаргі, гэта ўмацуе пазіцыі тых колаў, якія хочуць выключэння хрысціянства і іншых рэлігій з грамадскага жыцця. Калі пазоўнікі выйграюць справы, гэта пацягне за сабой умацаванне становішча рэлігіі і свабоды веравызнання ў Еўропе.







All the contents on this site are copyrighted ©.