2011-07-13 16:06:42

Моладзь заклапочана зменамі клімату ў свеце


RealAudioMP3 Як паведамляе сённяшняя “L’Osservatore Romano”, Сусветная рада Цэркваў у супрацоўніцтве з Сусветнай лютэранскай федэрацыяй выступіла з ініцыятывай, якая мае на мэце ўключыць моладзь ў адукацыйную праграму па пытаннях навакольнага асяроддзя і справядлівасці ў свеце. Праграма пад назвай “Моладзь за экалагічную справядлівасць” упісана ў рамкі ініцыятыў, якія дзве арганізацыі маюць намер развіваць напярэдадні Міжнароднай канферэнцыі, што адбудзецца ў канцы 2011 г. у Дурбане на тэму кліматычных змен у свеце. Хрысціянскія супольнасці “усё больш занепакоены экалагічным крызісам і падыходам да стварэння”, - напісана ў звароце гэтых арганізацый.

Адукацыйная праграма, як патлумачыла прэс-сакратар Сусветнай рады Цэркваў Аннэгрэтэ Капп, “мае намер пачуць меркаванне маладога пакалення аб гэтых праблемах. Да гэтага часу Сусветная рада Цэркваў правяла шэраг ініцыятыў у гэтым напрамку, але такі інтэнсіўны курс для моладзі адбываецца ўпершыню”. Пасля яго самі маладыя людзі будуць праводзіць адукацыйныя праграмы ў сваіх краінах.

Ініцыятыва пройдзе ў Дурбане адначасова з Міжнароднай канферэнцыяй, якую арганізуе ААН на тэму кліматычных змен у свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.