2011-07-13 13:28:58

Вядомы амерыканскі тэолаг прадставіў навуковыя доказы існавання Бога


RealAudioMP3 У ЗША выйшла ў свет кніга вядомага каталіцкага тэолага і філосафа кс. Роберта Спіцэра. Кніга, прысвечаная тэалагічнаму асэнсаванню тэорый сучаснай фізікі і філасофіі навукі, носіць назву “Новыя доказы існавання Бога: уклад сучаснай фізікі і філасофіі”.

У сваёй працы Спіцэр прапануе новую версію “прыродазнаўчай тэалогіі”. Пры гэтым асноўная ўвага надаецца фізічнай і касмалагічныя праблематыцы. Пры дапамозе аргументаў, узятых з філасофіі і прыродазнаўчых навук, аўтар абараняе тэзіс аб тым, што сучасныя даследаванні ў галіне фізікі выразна паказваюць на рэальнасць надпрыроднай творчай сілы, якую можна ідэнтыфікаваць як Пачатак Сусвету.

Спіцэр разглядае і аналізуе на старонках сваёй кнігі ў разгорнутым выглядзе самыя апошнія дасягненні і падыходы, распрацаваныя ў рамках рацыянальнага тэізма. Даючы адказ на шырока распаўсюджаныя сёння атэістычныя погляды, якія спасылаюцца на навуку, аўтар кнігі фармулуе аргументы на карысць існавання Бога і стварэння на падставе розных версій тэорыі “Вялікага выбуху”, тэорыі струн, квантавай фізікі, анталогіі часу і г. д.

Але чаму “доказы” на карысць існавання Бога, прыведзеныя ў кнізе, завуцца “новымі”? Такое пытанне, папярэднічаючы чытача, задае сам аўтар. Таму, што толькі ў гэтай кнізе, як сцвярджае амерыканскі езуіт, сабраны разам і асэнсаваны c пункту гледжання неатамізма ўсе адкрыцці фізікі, зробленыя навукоўцамі за апошнія 70 гадоў.

Кс. Роберт Спіцэр пачынаючы з 1987 г. заснаваў ці стаў сузаснавальнікам сямі інстытутаў і розных навукова-даследчых і адукацыйных арганізацый. Зараз ён займае пасаду прэзідэнта “Magis Institute”, буйной пазабюджэтнай арганізацыі, якая займаецца адукацыйнымі праектамі ў міждысцыплінарных абласцях ведаў.

У верасні 2010 г. Спіцэр прымаў удзел у дыскусійным шоў Лары Кінга на “CNN” па праблеме ўзаемаадносін веры і розуму. Яго апанентам ў гэтай праграме выступаў фізік з сусветным імем Стывен Хокінг.







All the contents on this site are copyrighted ©.