2011-07-13 15:40:24

Біскуп Белфаста заклікае да міру паміж католікамі і пратэстантамі


RealAudioMP3 Біскуп Белфаста ў Ірландыі заклікаў католікаў і пратэстантаў даказаць свету, што яны могуць жыць разам у міры пасля сутыкненняў, якія ўспыхнулі на рэлігійнай глебе падчас традыцыйных пратэстанцкіх “маршаў аранжыстаў”. Біскуп Дауна і Конара Ноэль Трэнор заклікаў абодва бакі праявіць стрыманасць і павагу да паліцыі пасля таго, як 11 ліпеня ў сутычках 22 паліцэйскія атрымалі раненні.

"Я прашу ўсіх, хто будзе наведваць маршы або пратэсты ў бліжэйшыя дні, пазбегнуць правакацый", - напісаў ён у сваёй заяве. Іерарх заклікаў мясцовых жыхароў, каб падзеі не зрабілі знешняга разбуральнага ўплыву на супольнасці мясцовасцяў, дзе адбываюцца маршы. Падчас іх у Паўночнай Ірландыі пратэстанты адзначаюць перамогу 12 ліпеня 1690 г. войскаў брытанскага караля Вільгельма III Аранскага над войскам каталіцкага караля Якава II у бітве каля ракі Бойн.

Біскуп Трыанор заклікаў абодва бакі "даказаць сабе і свету, што можна святкаваць разнастайнасць такім чынам, каб шанаваць агульную годнасць і будучыню". "Пакажам, што, калі сутыкаюцца правы і традыцый, мы можам перажываць гэту разнастайнасць у міры", - сказаў ён.

Пасля некалькіх гадоў адноснага спакою, маршы набываюць ўсё больш канфліктны характар. “Аранжавы ордэн”, які іх арганізуе, быў неаднаразова абвінавачаны ў сектанцтве, з прычыны, напрыклад, абсалютнай забароны для сваіх членаў наведваць каталіцкія набажэнствы або заключаць сужэнствы з католікамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.