2011-07-12 14:37:47

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага арцыбіскупа Люксембургскага


RealAudioMP3 Жан Клод Ольрыш, езуіт, да гэтага часу віцэ-рэктар вышэйшай школы свайго ордэну ў Токіо, быў прызначаны 12 ліпеня папам Бэнэдыктам XVI новым арцыбіскупам Люксембургскім. Холерых стаў пераемнікам арцыбіскупа Фернанда Франка, чыю адстаўку па прычыне сталага ўзросту адначасова прыняў Святы Айцец. Арцыбіскуп Франк кіраваў архідыяцэзіяй з 1991 г.

Жан Клод Ольрыш нарадзіўся 9 жніўня 1958 г. у люксембургскім Дзіфферданж (Дзіфердзінгу). Вывучаў тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 1981 г. ён уступіў у ордэн езуітаў. З 1985 па 1989 год Ольрыш працягваў тэалагічнае навучанне ў Токіо і Франкфурце. У 1990 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. З 2004 выкладаў нямецкую і французскую мовы ў езуіцкім універсітэце “Сафія” у японскай сталіцы. У 2005 г. быў прадстаўніком японскай біскупскай канферэнцыі для падрыхтоўкі Сусветных дзён моладзі ў Кёльне.

Люксембургская дыяцэзія, якая была створана ў 1870 г., а ў 1988 г. узведзена ў ранг архідыяцэзіі, у цяперашні час налічвае 395 тыс. католікаў. Архідыяцэзія ахоплівае ўсю тэрыторыю Вялікага Герцагства Люксембург і падпарадкоўваецца непасрэдна Апостальскай Сталіцы, не належачы ні да адной з біскупскіх канферэнцый.







All the contents on this site are copyrighted ©.