Аб першых плёнах ініцыятывы
пад назвай “Вяртайцеся” заявіла Зальцбургская архідыяцэзія ў Аўстрыі. Як паведаміў
прэс-сакратар дыяцэзіі Вольфганг Кумпфмюлер, на сённяшні дзень 37 асоб адгукнулася
на заклік акцыі. На яго думку, мінула яшчэ не шмат часу, каб казаць аб маштабных выніках.
У ініцыятыве прымае ўдзел 91 парафія і каля 300 валанцёраў. "Яны сустрэліся з вельмі
многімі людзьмі асабіста, правялі шмат размоў. Гэта вельмі каштоўна і выходзіць за
рамкі чыстай колькасці вяртанняў у Касцёл. Гэта быў сігнал, што мы выйшлі да людзей",
- сказаў Кумпфмюлер.
Поўную колькасць вяртанняў палічыць пакуль што немагчыма,
бо акцыя працягваецца. Акрамя таго, шматлікія лісты, якія разсылаліся да былых католікаў
з просьбай аб сустрэчы, засталіся без адказу. Самы высокі "вынік" быў там, дзе адбыліся
асабістыя сустрэчы выйшаўшых з Касцёла са святарамі і валанцёрамі.
Кампанія,
накіравана на тых, хто заявіў аб сваім выхадзе з Касцёла ў 2003-2008 г.г. Першы кантакт
быў дасягнуты дзякуючы 1 тыс. плакатаў, 10 тыс.флаераў, інфармацыі ў прэсе або асабістаму
лісту. Адрасат сам вырашые, ці варта згадзіцца на размову ці не. Ініцыятыва павінна
быць "знакам гатоўнасці да дыялогу" з боку Касцёла.
Паводле аўтараў ініцыятывы
поспех не можа вымярацца толькі колькасцю вяртанняў. Сеня ў Аўстрыі, праблема заключаецца
ў тым, што пробашч, маючы некалькі парафій, значна менш прысутнічае ў іх асабіста.
У гэтай сітуацыі, акцыя з'яўляецца станоўчым знакам асабістых сустрэч у рамках Касцёла.