2011-07-11 12:32:18

Нігерыя: ісламскія тэрарысты працягваюць забіваць хрысціян


RealAudioMP3 У Нігерыі выбух побач з храмам у Суледжа забраў жыцці 3 чалавек, 7 атрымалі цяжкія раненні і знаходзяцца ў крытычным стане, паведамілі супрацоўнікі “Чырвонага Крыжа”. У цэлым, больш за 180 чалавек загінулі ў выніку тэрактаў у Нігерыі з пачатку гэтага года. Па словах пастара супольнасці Хасэ Аловасагба, выбух прагрымеў у той час, калі праходзіла набажэнства.

Паліцыя пакуль адмаўляецца рабіць якія-небудзь высновы, заяўляючы, што расследаванне пакуль не прыйшло ні да якіх вынікаў. Хрысціяне лічаць, што арганізатарам выбуху з'яўляецца адна з дзеючых у рэгіёне тэрарыстычных груповак.

Нігерыя з'яўляецца адной з самых населеных афрыканскіх краін, у якой часта адбываюцца міжрэлігійныя сутыкненні. У цэлым, у выніку тэрактаў у Нігерыі з пачатку гэтага года загінула больш за 180 чалавек. За апошні месяц адбылося некалькі выбухаў у сталіцы краіны Абуджы і горадзе Майдугуры, на паўночным усходзе краіны.

Апошні тэракт у Абуджы забраў жыцці больш за 30 чалавек. Аўтамабіль маркі “Мэрсэдэс” узляцеў на паветра на паркоўцы ў двары штаб-кватэры нацыянальнай паліцыі. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасці за тэракт, але афіцыйныя асобы лічаць, што апошні выбух, як і серыя папярэдніх, з'яўляецца справай рук ісламісцкай групоўкі “Боко Хаарам”, назва якой у перакладзе азначае “Заходняе адукацыя – гэта блюзнерства”. Ісламісты вінавацяць ўлады Нігерыі ў прытрымліванні супярэчным шарыяту заходнім ідэалам і дамагаюцца яго ўвядзення па ўсёй краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.