2011-07-11 10:53:43

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі наведае Ірак


RealAudioMP3 Сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыята Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці атрымаў запрашэнне наведаць Ірак з афіцыйным візітам. Пасол Ірака пры Апостальскай Сталіцы Хабіб ас-Садр заявіў, што гэты візіт павінен адбыцца ў наступным годзе. Паводле іракскага дыпламата, падчас візіту арцыбіскуп Мамбэрці пазнаёміцца з дзейнасцю ўрада краіны ў справе забяспячэння бяспекі і гарантавання права на свабоду веравызнання.

“Хрысціяне з’яўляюцца гістарычна важнай групай у нашай краіне. Акрамя таго, яны спрыяюць працэсу дэмакратызацыі Ірака”, - сказаў пасол ас-Сард. Сярод канкрэтных спраў, якія іракскі ўрад хоча здзейсніць у адносінах да хрысціян, спрыянне развіццю рэлігійнага турызма і пілігрымак, асаблівым чынам на месца нараджэння Абрагама – горад Ур, які знаходзіцца ў паўночна-усходняй частцы Ірака. Павінна развівацца таксама супрацоўніцтва і навукова-культурны абмен паміж універсітэтамі Ірака і навучальнымі ўстановамі, якія падпарадкоўваюцца Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.