2011-07-11 12:10:24

ЗША: біскупы крытыкуюць змены ў законе аб адукацыі


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Каліфорніі выказалі свой пратэст супраць закона, паводле якога ў школьныя падручнікі павінна быць унесена інфармацыя аб укладзе ў развіццё амерыкаснкай культуры і гісторыі людзей з гомасексуальнай, бісексуальнай і гетэрасексуальнай арыентацыяй. Закон, які называецца “Аб справядлівай, дакладнай, асаблівай і талерантнай адукацыі”, ужо быў прыняты Сенатам і Палатай прадстаўнікоў. Да яго ўступлення ў сілу не хапае толькі подпісу губернатара штата Каліфорнія Джэры Браўна.

Зараз адукацыйныя праграмы штата прадугледжваюць знаёмства школьнікаў з гісторыяй асаблівых “культурных і расавых груп”: індзейцаў і афра-амерыканцаў. Новы закон дадае да іх таксама новыя катэгорыі: людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прадстаўнікоў розных этнічных груп, а таксама сексуальных меншасцяў. На думку прыхільнікаў закона, ён павінен спрыяць разбурэнню прадузятасцяў з боку моладзі ў адносінах да гомасексуалістаў. Але каліфарнійскія біскупы, якія пачалі шырокую кампанію супраць прыняцця гэтага закона, лічаць, што ён з’яўляецца у большай ступені вынікам “дзейнасці асобных груп, што яго лабіруюць, чым жаданнем выбаршчыкаў, чые дзеці навучаюцца ў школах”. У адным з каментароў, апублікаваных дыяцэзіяльным выданнем “The Tiding”, арцыбіскуп Лос Анджэлеса Хосэ Гомэс, кажа аб “новым прыкладзе ўмяшальніцтва дзяржавы ў свабоду бацькоў на права выбару спосабу выхавання сваіх дзяцей”.

Калі губернатар Браўн падпіша гэты закон, то штат Каліфорнія стане першым амерыканскім штатам, у школах якога будзе вывучацца гісторыя людзей з гомасексуальнай, бісексуальнай і гетэрасексуальнай арыентацыяй, як асобнай сацыяльнай групы прызнанай дзяржавай.







All the contents on this site are copyrighted ©.