2011-07-11 13:14:09

Германія: пачатак дыялога ўнутры Касцёла


RealAudioMP3 10 ліпеня, урачыстай св. Імшой завяршылася сустрэча прадстаўнікоў нямецкім дыяцэзій у Манхайме. У форуме, арганізаваным Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Германіі, прынялі удзел каля 300 дэлегатаў: біскупаў, святароў, законнікаў і свецкіх вернікаў – прадстаўнікоў Цэнтральнага камітэта нямецкіх католікаў, універсітэтаў, рэлігійных арганізацый. Мэтай сустрэчы, было “на раўных” абмеркаваць будучыню Касцёла ў Германіі і актуальныя праблемы, з якімі сустракаецца грамадства.

Арцыбіскуп Роберт Цоліч, кіраўнік нямецкага епісакапата, адзначыў, што сустрэча, якая прайшла ў атмасферы “уважлівага слухання”, “абмену вопытам, хваляваннямі і надзеямі”, па-сапраўднаму ўзбагаціла ўдзельнікаў. Іерарх выказаў захапленне “моцнай салідарнасцю і сімпатыяй да Касцёла”. “Накірунак нашага шляху правільны. Магу вам паабяцаць, што мы будзем працягваць ісці ім. - сказаў арцыбіскуп Цоліч - У Манхайме мы маглі убачыць, што азначае ісці шляхам і быць аб’яднанымі верай”.

Іерарх адзначыў, што “у Касцёле ў Германіі нараджаецца новая мова і спосаб камунікацыі, а таксама расказаў, што ў жніўні 2011 г. разам з кардыналам Райнхардам Марксам і біскупамі Францам Ёзэфам Бодэ і Францам Ёзэфам Овэрбэкам, яны прадставяць Бэнэдыкту XVI справаздачу аб развіцці дыялога ў Каталіцкім Касцёле Германіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.