Боснія і Гэрцагавіна: вярнуць католікам “права на Радзіму”
“Міжнародная супольнасць
закрывае вочы на цяжкія парушэнні фундаментальных правоў чалавека ў Босніі і Герцагавіне”,
- заявіў біскуп дыяцэзіі Банья Лука ў Босніі Франьё Камарыца. У інтэрвью агенствам
“SIR” і “Aсs” іерарх расказаў, што на працягу ўсіх 15 гадоў пасля заканчэння вайны
ў Босніі і Герцагавіне католікі не маюць права вярнуцца ва ўласныя дамы. “Гаворка
ідзе аб злачынстве – аб парушэнні фундаментальнага права чалавека: права на Радзіму”,
- сказаў біскуп Камарыца.
Падчас вайны ў былой Югаславіі, у дыяцэзіі Банья
Лука, каля 70 тыс. католікаў былі вымушаны ўцякаць з уласных вёсак і сёння туды змагло
вярнуцца толькі каля 6 тыс. чалавек. Аднак, такая магчымасць была прадстаўлена 250
тыс. мусульман, якія цяпер жывуць у дамах, пакінутых католікамі. “Нажаль сёння ніхто
не звяртае ўвагі да гэту праблему каталіцкай меньшасці”, - сказаў іерарх.
Гэта
“вымушанае выганенне” падцвердзіў таксама аўстрыйскі дыпламат Валянцін Інцко, спецыяльны
прадстаўнік Босніі і Герцагавіны пры Еўрапейскім Саюзе. Дыпламат адзначаў, што “католікам
вельмі цяжка знайсці працу і яны адчуваюць дыскрымінацыю з боку ўладаў”. Ён выказаў
пажаданне заахвоціць мясцовы ўрад да больш актыўнай абароны інтарэсаў каталіцкай меншасці.
Апостальскі
нунцый ў гэтай балканскай краіне, арцыбіскуп Алесандро д’Эрыко, адзначае, што “важным
фактарам, які можа паўплываць на будучыню Босніі і Герцэгавіны, з’яўляецца паляпшэнне
сацыяльнай сферы”. “Неабходна рэалізаваць канкрэтныя праграмы, перш за ўсё адносна
моладзі”, - сказаў ватыканскі дыпламат. Іерарх падкрэсліў важнасць так званых “еўрапейскіх
школ”, якія наведваюць і мусульмане, і хрысціяне, адной з мэтаў якіх з’яўляецца прымірэнне
паміж прадстаўнікамі гэтых рэлігій. На працягу 2010 г. міжнароднымі арганізацыямі
у Босніі і Герцагавіне былі рэалізаваны сацыяльныя праграмы на агульную суму ў 600
млн. еўра.