2011-07-10 12:41:32

Пад пагрозай удзел в’етнамцаў у Сусветных днях моладзі


RealAudioMP3 Многія маладыя людзі з В’етнама не змогуць патрапіць на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Мадрыдзе 16-21 жніўня. Па словах біскупа Юзэфа Ву Ван Т’ена, адказнага за душпастырства моладзі ў в’етнамскім епіскапаце, большая частка моладзі краіны не зможа аплаціць кошт падарожжа на форум. Удзел у 13-дзённай сустрэчы каштуе в’етнамскім пілігрымам 2200-2500 еўра.

Іншая праблема, з якой сустракаюцца в’етнамскія пілігрымы, мае бюракратычны характар: іспанскае пасольства ў В’етнаме выдае візы толькі пасля рэгістрацыі арганізатарамі Сусветных дзён моладзі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што грамадзянам В’етнама забаронена пераводзіць грошы за межы краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.