2011-07-10 13:11:40

Конга: у авіякатастрофе загінуў біскуп


RealAudioMP3 У выніку авіякатастрофы, якая адбылася 8 ліпеня ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, сярод 72 загінуўшых пасажыраў быў біскуп Ісангі Каміль Лембі Занэлі. “Боінг 727”, авіакампаніі “Hewa Bora”, які здзяйсняў рэйс з Кіншасы ў Кісангані, разбіўся пры спробе прызямліцца ва ўмовах кепскага надвор’я. У выніку авіякатастрофы жывымі засталося каля 40 са 112 пасажыраў .

Біскуп Каміль Лембі Занэлі, атрымаў святарскае пасвячэнне 30 верасня 1979 г.. Выкладаў у мясцовых духоўных семінарыях. У 2000 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў яго біскупам Ісангі, у Конга. Згодна з дадзенымі за 2006 г., на тэрыторыі дыяцэзіі пражывае 720 тыс. чалавек, з якіх 100 тыс. ахрышчаныя.







All the contents on this site are copyrighted ©.