“Праявіць салідарнасць
з народам Паўднёвага Судана!”, - з такім заклікам звярнуўся дырэктар Ватыкаснкага
радыё, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.
“Жыхары
Судана, свабодныя ў сваім выбары, спрабуюць знайсці канстытуцыйную формулу, якая дапаможа
ім быць вышэй над супрацьстаяннем і барацьбой з кожнага тыпу супольнасцю, - сказаў
кс. Ламбардзі - Цяжка не думаць аб усіх малітвах і цярпеннях, тых людзей, якія пакутавалі
ад вайны, асабліва на поўдні краіны”.
Кс. Ламбардзі нагадвае, што многія судынцы
з прычыны вайны сёння вымушаны уцякаць і застацца без дома, і выказвае салідарнасць
з беднымі, безабароннымі, тымі, хто звяртаецца да Бога і просіць аб дапамозе, справядлівасці,
павазе да годнасці, якую сам Бог ім даў, фундаментальных правах, свабодзе верыць і
практыкаваць уласную веру без страху і дыскрымінацый. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай
Сталіцы выказвае спадзяванне, што яго голас будзе пачуты “братамі і сёстрамі Поўдня”,
а “вецер перамен, якія дзьме на Афрыку прынясе новыя эканамічныя і палітычныя структуры,
якія будуць па-сапраўднаму паважаць годнасць і правы чалавека”.
Кс. Ламбардзі
ўзгадвае 10 лютага 1993 г., калі Ян Павел ІІ праводзіў вельмі насычаны і незвычайны
дзень у Хартуме, сталіцы Судана: “Ён з адвагай гаварыў кіраўнікам дзяржаваў аб драматычных
тэмах справядлівасці і свабоды. Ён быў вельмі цёпла прыняты суданскімі католікамі,
якія, у сваёй большасці, уцяклі з поўдня з прычыны насілля і безперапыннай грамадзянскай
вайны ” .
“Прайшло 18 год. Налічваецца каля 2 млн. забітых і 4 млн. бежанцаў,
але сёння з’явілася надзея, што вайна нарэшце скончылася і новая Рэспубліка Паўднёвы
Судан, абвяшчэння якой пажадала большасць яе жыхароў, у спакоі можа пачаць новую гісторыю.
- сказаў кс. Ламбардзі. - Прадстаўнікі Папы і Генеральны сакратар ААН, біскупы з
розных краін і кіраўнікі дзяржаў збіраюцца ў Джубе на свята абвяшчэння незалежнасці”.
Кіраўнік Залі Друку Апостальскай сталіцы адзначае, што негледзячы на наяўнасць
рэсурсаў, гэта будзе пачатак адной з самых бедных краін свету. “Яна павінна будзе
вырашаць складаныя праблемы, неабходныя для яе адзінства”. Але, на думку кс. Ламбардзі,
“жыхары маюць надзею – і усе разам з імі – што змогуць пабудаваць будучыню свабоды
і міра. Таямнічая і незвычайная радасць народа Судана, якая панавала ў Хартуме падчас
візіта Яна Паўла ІІ, не знікла, але патрабуе міжнароднай і касцёльнай, канкрэтнай
і моцнай салідарнасці, для таго, каб трываць заўсёды.