Балгарыя: адкінуты законапраект аб легалізацыі эўтаназіі
Камісія па ахове здароўя
балгарскага парламента адкінула законапраект аб легалізацыі эўтаназіі. Супраць законапраекта,
вынесенага на разгляд дэпутатам Любенам Карнезавым, прагаласавалі 12 экспертаў, адзін
устрымаўся.
Згодна з законапраектам Карнезава, рашэнне аб эўтаназіі па просьбе
цяжка пакутуючага і невылечна хворага чалавека, а ў выпадку, калі пацыент не можа
выказаць сваю волю, то яго бліжэйшых сваякоў, павінна прымаць спецыяльная камісія,
якая складаецца з 3 урачоў, псіхолага і двух юрыстаў. Прашэнне аб эўтаназіі павінна
быць натарыяльна заверана і прымацца камісіяй аднагалосна.
Балгарскія эксперты
заклікалі распрацоўніка адмовіцца ад яго законапраекта, бо лічаць, што ён хоча ператварыць
лекараў не ў ратавальнікаў чалавечага жыцця, а выканаўцаў смяротнага пакарання. Эксперты
нагадалі, што ў Галандыі эўтаназія была ўзаконена пасля 30 гадоў дыскусій, і выказалі
меркаванне, што не варта браць прыклад з краіны, дзе акрамя эўтаназіі дазволены і
многія іншыя непрымальныя для балгарскага грамадства рэчы, напрыклад наркотыкі, прастытуцыя
і аднаполыя саюзы.
У той жа час, дэпутаты выказалі аднадушнае меркаванне, што
варта забяспечыць усе неабходныя ўмовы для знаходжання ў бальніцах невылечна хворых
людзей, а не выпісваць іх, асуджаючы на павольнае і пакутлівае паміранне дома.
Нягледзячы
на меркаванне камісіі, законапраект усё роўна будзе вынесены на абмеркаванне ў балгарская
парламент, але, хутчэй за ўсё, ён будзе таксама адкінуты.