2011-07-08 15:15:32

Ірак: каля 900 тыс. бежанцаў хрысціян


RealAudioMP3 “У Іраку хрысціяне з’яўляюцца ахвярамі цяжкіх злачынстваў, бо з’яўляюцца добра выхаванымі, адукаванымі, не маюць арміі, якая б іх абараняла, і перш за ўсё не маюць зброі”, расказаў агенству “Acs” cтаршыня Халдэйскай Федэрацыі Амерыкі Ёзэф Касаб. Гаворачы аб масавай эміграчыі хрысціян з Ірака Касаб адзначыў, што на пачатку 2003 г. у Іраку было больш за 1,2 млн. хрысціян, але сёння іх засталося толькі каля 300 тысяч.

“Большая частка бежанцаў, у пошуках бяспекі, была вымушана пераехаць на поўнач краіны. 400 тысяч іраксціх хрысціян падалі заяўкі на атрыманне прытулку ў Еўропе ці ў суседніх краінах, такіх як Ліван, Іарданія, Сірыя, Турцыя ці Егіпет. - расказаў Ёзэф Касаб.

На яго думку неабходна прыняць тэрміновыя меры па інфармаванні грамадстваў аб сітуацыі хрысціян ў Іраку. “Міжнародная супольнасць павінна аказаць ціск на ўлады Ірака, каб вернікі маглі вярнуцца на тыя землі, на якіх жывуць больш за 5 тысяч гадоў”. - заявіў cтаршыня Халдэйскай Федэрацыі Амерыкі








All the contents on this site are copyrighted ©.