2011-07-08 13:42:06

Размеркаванне вады ў свеце можа стаць пагрозай для міру


RealAudioMP3 У нямецкім горадзе Ульм прайшла сустрэча пад назвай “Вайна за блакітнае золата”, якую арганізавала Сусветная рада Цэркваў. Падчас мерапрыемства было адзначана, што размеркаванне кантролю над “блакітным золатам”, якім з’яўляюцца водныя рэсурсы, можа прывесці да канфліктаў у розных частках свету. “Можа здарыцца так, - сказаў Олаф Фікс Твейт, Генсек Сусветнай рады Цэркваў - што ў бліжэйшыя гады вада стане прычынай канфліктаў”. Ёй заявіў, што Сусветная Рада Цэркваў “аказвае падтрымку Сусветнай сетцы вады, каб паказаць цесную сувязь, якая існуе паміж мірам, прыродай і неабходнасцю прымірэння паміж народамі, якія знаходзяцца ў канфлікце з прычыны выкарыстання водных рэсурсаў”. Сусветная сетка вады, якая аб’ядноўвае шэраг арганізацый, рэлігійных і свецкіх, садзейнічае справядліваму доступу і размеркаванню водных рэсурсаў у свеце.

Твейт адзначыў, што “вада ўсё больш разглядаецца як камерцыйны тавар, суб’ект рынкавых умоў і таму ўсё часцей здараецца так, што ў краінах, якія пачынаюць праекты прыватызацыі вады, бедная частка насельніцтва не мае доступу да яе”. Генсек Сусветнай рады Цэркваў падкрэсліў, што гэта можа выклікаць у будучыні канфлікты.

“Няроўны доступ да водных рэсурсаў аказвае ўплыў на разціццё эканомікі, прадуктаў харчавання і энергетыкі”, - заявіў Олаф Фікс Твейт.








All the contents on this site are copyrighted ©.