7 ліпеня Бэнэдыкт
XVI пакінуў Ватыкан і прыбыў у летнюю рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа.
Тут Святы Айцец правядзе свой сёлетні адпачынак. На плошчы перад Апостальскім палацам
у Кастэль Гандольфа Папу чакалі вернікі, да якіх Святы Айцец звярнуўся з кароткім
прывітаннем:
“Дарагія сябры, жадаю усім вам добрага вечара. Я прыбыў сюды,
каб пачаць мой летні адпачынак. Тут ёсць усё: горы, возера, мора, прыгожы касцёл з
адноўленым фасадам і добрыя людзі. Таму я шчаслівы быць тут. Маю надзею, што Пан мне
дасць добры адпачынак”.
Ужо другі год Пантыфік абірае месцам свайго летняга
адпачынку рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа.