8 ліпеня ў Беларусі
адзначаюць Дзень сям’і, любові і вернасці. Гэта свята па ініцыятыве Рускай Праваслаўнай
Царквы было заснавана тры гады таму ў дзень нябесных апекуноў сужэнства – святых Пятра
і Феўронні. У Мінску прайшла адмысловая акцыя – валанцёры раздавалі людзям рамонкі,
сімвал свята, і тэматычныя брашуры. Гэта адбывалася ў сталічным мікрараёне Лошыца,
у адзін з прыходаў якога напярэданні прывезлі рэліквіі святых цудатворцаў. Пакланіцца
святым, якія лічацца ўзорам сужэнства, прыходзяць тысячы вернікаў. Яны просяць дапамогі
ў сямейных адносінах для сябе і сваіх блізкіх. Як адзначылі духавенства і вернікі,
такія падзеі павінны звярнуць увагу да праблемаў сям’і, якія існуюць у Беларусі. Па
статыстыцы, у прошлым годзе на тысячу шлюбаў прыходзілася 459 разводаў. Гэта адзін
з самых высокіх паказчыкаў не толькі ў СНД, але і Еўропе. Крызіс сужэнства назіраецца
ўжо напрацягу многіх гадоў.
Следстваў крызісу сям’і, адзначаюць спеціялісты,
вельмі шмат. Гэта павелічэнне колькасці незарэгістраваных або, як прынята цяпер гаварыць,
грамадзянскіх шлюбаў, а таксама колькасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў няпоўных сем’ях
і так званымі грамадзянскімі мужам і жонкай. Вялікая праблема таксама аборты. Ад вырашэння
гэтых пытанняў напрамую залежыць адраджэнне інстытуту сям’і, паляпшэнне дэмаграфічнай
сітуацыіі, а значыць – аднаўленне нацыі.