2011-07-08 11:26:38

Кардынал Тарксан: аб’яднацца для абароны жыцця


RealAudioMP3 У інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano”, кардынал Пэтэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”, звярнуў увагу на тое, што “фанатызм і фундаменталізм, якія сілай імкнуцца навязаць свае меркаванні” з’яўляюцца пасткамі для многіх рэлігій. “Праўда не навязваецца нічым, акрамя сілы самой праўды”. - сказаў іерарх.

Акрамя таго, кардынал Тарксан адзначыў, што “у свеце існуюць шматлікія формы пагрозы жыццю і будучыні чалавецтва”. “Дастаткова падумаць аб пагрозах адносна права на жыццё, якія распаўсюджваюцца праз варожую нараджэнню дзіцяці кантрацэптыўную ментальнасць, заканадаўства, палітыку стрэрылізацыі, якая ўводзіцца ў многіх бедных краінах, кантролю за нараджальнасцю і эўтаназіі”, - сказаў іерарх. “Важна, каб рэлігійныя супольнасці, у імя Бога, які з’яўляецца крыніцай, творцам і апошняй мэтай жыцця, аб’ядналі свае намаганні у спрыянні і абароне жыцця ад самага пачатку да натуральнай смерці. Размова ідзе аб будучыні чалавецтва”, - адзначыў кардынал Тарксан.








All the contents on this site are copyrighted ©.