2011-07-07 12:03:00

Святы Айцец прызначыў новага кіраўніка Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 7 ліпеня, Святы Айцец па просьбе кардынала Ацільё Нікоры, кіраўніка Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы, вызваліў яго з пасады дырэктара Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы і прызначыў яго пераемнікам арцыбіскупа Даменіка Кальканьё, арцыбіскупа Савоны-Нолі на пенсіі, які да гэтага часу з’яўляўся Сакратаром гэтай дыкастэрыі.

У той жа час, Яго Святасць прызначыў Сакратаром Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы кс. прэлата Луіджы Місто, які да гэтага часу з’яўляўся дырэктарам Вышэйшага інстытута рэлігійных даследаванняў і Амбразіянскага фонду Паўла VI. Кс. прэлат Місто займаў таксама пасаду кіраўніка службы развіцця эканамічнай падтрымкі Касцёла ў Міланскай архідыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.