2011-07-07 13:11:50

Святы Айцец аб значэнні сельскагаспадарчага свету


RealAudioMP3 7 ліпеня, з нагоды праходзячай у Рыме Асамблеі італьянскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, на якой прысутнічае 15 тыс. фермераў з усёй краіны, Бэнэдыкт XVI накіраваў на імя старшыні гэтай арганізацыі Серджыа Марыні, ліст за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ.

У ім Папа выказвае свае найлепшыя пажаданні і запэўнівае ў малітоўнай падтрымцы, падкрэсліваючы значэнне сельскагаспадарчага свету, натхнёнага доўгімі і моцнымі традыцыямі веры і хрысціянскай цывілізацыі. Святы Айцец заклікае фермераў ўносіць свой уклад у інтэграцыю грамадства, заснаванага на цэнтральнай ролі чалавечай асобы, абароне сям'і, эканамічным росце, які характарызуецца салідарнасцю і службай на карысць супольнасці.

Пантыфік просіць заступніцтва св. Юзэфа, апекуна работнікаў, і Дзевы Марыі, Маці Касцёла, для ўсіх удзельнікаў Асамблеі.







All the contents on this site are copyrighted ©.