2011-07-07 12:27:12

Кардынал Пьячэнца аб частай споведзі


RealAudioMP3 Да больш частага практыкавання сакрамэнту пакаяння заклікаў прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, кардынал Маўра Пьячэнца. "Канешне, вернікі не павінны ісці да споведзі перад кожным прыняццем св. Камуніі, але павінны рабіць гэта рэгулярна", - сказаў іерарх у інтэрв'ю нашаму радыё. Той факт, што ў некаторых краінах Еўропы амаль усе наведвальнікі св. Імшы прымаюць св. Камунію, з'яўляецца не столькі нагодай для радасці, колькі дае падставу для турботы.

Прэфект ватыканскай дыкастэрыі заклікаў да споведзі і духоўнага кіраўніцтва, як “незаменнага рэсурсу для сапраўднага шляху рэформ” у Касцёле. Рэальная рэформа Касцёла не азначае, увесь час "будаваць нешта новае". Рэформа перш за ўсё пачынаецца ў людзях, якія знаходзяцца ў пошуку свайго абнаўлення.

Кангрэгацыя па справах Духавенства, якая нясе адказнасць за 250 тыс. дыяцэзіяльных святароў, запатрабавала ў лісце, выдадзеным чатыры месяцы таму, умацаваць значэнне сакрамэнту пакаяння.







All the contents on this site are copyrighted ©.